Журналіст з Горадні: «Пасля 4-й неакрэдытацыі чыноўнікі параілі год не свяціць імя»


Незалежнаму журналісту Вітаўту Парфёненка сем гадоў адмаўляюць у акрэдытацыі.

Адна з найбольш распаўсюджаны прэтэнзій уладаў да незалежных журналістаў – праца на замежныя СМІ без акрэдытацыі. Гутарым з гарадзенскім журналістам Вітаўтам Парфёненкам, якому МЗС 7 разоў адмаўляў у акрэдытацыі.

Вітаўт Парфёненка: Традыцыйная адмова з боку Міністэрства замежных справаў – праца на замежнае СМІ ужо, да падачы заяўкі. Або недахоп нейкіх дакументаў, калі не дадаеш што-небудзь.

«Белсат»: Ці раілі вам людзі ва ўладных камбінетах якое-небудзь выйсце з гэтай сітуацыі?

Вітаўт Парфёненка: Была адна прапанова, здаецца, пасля 4-й неакрэдытацыі, калі я ўрэшце рэшт патэлефанаваў і паспрабаваў крыху эмацыйна давесці, запытаць, што ж мне рабіць. Мне параілі не працаваць год, гэта значыць, што ніякім чынам не павінна свяціцца імя, тады цалкам верагодна, што праз год могуць акрэдытаваць.

Вітаўт Парфёненка падаў скаргу ў суд на МЗС. Суд адмовіўся яе разглядаць, пасля чаго журналіст падаў у выглядзе нагляду на імя старшыні Менскага гарадскога суда скаргу, каб прымусіць суды разглядаць яго справу. Вітаўт Парфёненка спрабуе акрэдытавацца як журналіст «Радыё Рацыя».

Стужка навінаў