Журналіст у жывым эфіры выратаваў аўтамабіліста ад патопу


Карэспандэнт тэхаскага каналу «ABC 13» Стыў Кэмпіян асвятляў паводку ў нізінных раёнах Гʼюстану, калі ў ягоную камеру трапіў аўтамабіль, які пачаў тануць.

Машыну пачаў выносіць паток, яна апынулася напалову пад вадой. Рэпарцёр, каб выратаваць мужчыну, пачаў крычаць, каб той выбіраўся з аўтамабіля. Уладальнік «Hyundai» не адразу вырашыўся на тое, каб кінуць сваю ўласнасць, але ўсё ж выскачыў з машыны і паплыў у кірунку да здымачнай групы. Рэпарцёр дапамог яму выбрацца з патоку. Праз некаторы час аўтамабіль цалкам сышоў пад ваду.

У Тэхасе ў панядзелак пачаліся моцныя ліўні. Сотні тысяч людзей знаходзяцца без электраэнергіі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў