Журналіст: Міліцыянты падрэзалі нашу машыну і забралі дакументы


Затрыманых журналістаў, якія асвятлялі акцыю бабруйскіх галадоўнікаў, адпусцілі без складання пратаколаў.

Раніцай у Бабруйску затрымалі галадоўнікаў, якія пратэстуюць супраць звальнення з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў сябраў Свабоднага прафсаюзу Беларускага. Разам з імі затрымалі і незалежных журналістаў Вячаслава Пяшко і Артура Бондарава, якія асвятлялі акцыю.

«Міліцыянты падрэзалі і затрымалі нашу машыну, забралі дакументы. Пасля ў пастарунку недзе гадзіну нам чыталі лекцыю. Маёр сказаў, што я павінен быў спачатку атрымаць у яго дазвол на здымкі. Прафсаюзных актывістаў таксама адпусцілі, папярэдзіўшы, што калі ў навінах з’явіцца відэа з акцыі са словамі «галадоўка» ці «пікет», то яны будуць пакараныя», – распавёў belsat.eu Вячаслаў Пяшко.

Нядаўна прафсаюзныя актывісты распачалі галадоўку ў знак пратэсту супраць звальнення з Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў 4-ых сябраў Свабоднага прафсаюзу Беларускага – Мікалая Жыбуля, Алега Шаўчэнкі, Аляксандра Варанкіна і Аляксандра Грамыкі.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў