Журналіст дае адпор міліцыянту: Паеду да вас, калі будуць судзіць тых, хто заводзіць «левыя» справы

video

Участковы буда-кашалёўскага РАУС Васіль Мухін хацеў вызваць фрылансера Кастуся Жукоўскага да сябе на «размову» за матэрыял пра эканамічную сітуацыю на мясцовым масласырзаводзе, але журналіст даў належны адпор.

Кастусь Жукоўскі запісаў размову і выклаў яе ў інтэрнэт.

На пытанне, ці зможа журналіст прыехаць у Буда-Кашалёва для тлумачэнняў, Кастусь Жукоўскі адказаў:

«Я паеду толькі тады, калі памяняюцца часы, і калі будуць судзіць тых, хто заводзіць «левыя» справы, такіх як вы. А цяпер па месцу жыхарства дасылайце, альбо разглядайце без мяне. Вы ўсе гэтыя пратаколы падпісваеце па званку зверху. Вы гэта ведаеце, я гэта ведаю. Я лічу ўладу злачыннай групоўкай, таму я не бачу сэнсу ехаць да бандытаў разбіраць справу. Сённяшняя роля міліцыі якая? Ахоўваць дзяржаўных злачынцаў ад народа, таму ехаць да вас як грамадзяніну, які сплачвае падаткі, каб вам плаціць заробкі, каб мяне яшчэ і судзілі, я не бачу сэнсу».

19 студзеня суд Калінкавіцкага раёну пакараў гомельскага журналіста штрафам у Br 7 млн 350 тыс. (35 базавых велічыняў) за відэа, якое паказаў «Белсат». А 20 студзеня ён атрымаў яшчэ адзін штраф памерам у Br 6,3 млн ад суду Кармянскага раёну за яшчэ адзін сюжэт, зроблены для нашага тэлеканалу.

Летась Кастуся Жукоўскага судзілі за ягоную прафесійную дзейнасць 6 разоў, агульны памер штрафаў для яго склаў – Br 31,5 млн.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары