Журналіст «Белсату» пабываў на гарбаце ў Гэндальфа (ФОТА+ВІДЭА)


Журналіст «Белсату» і вядоўца праграмы «Медыі з Ражковым» Алег Ражкоў пабываў у гасцях у знакамітага брытанскага актора Іяна МакКелена, які праславіўся выкананнем ролі чараўніка Гэндальфа ў серыі фільмаў паводле трылогіі «Уладар пярсцёнкаў».[/vc_column_text][vc_single_image image=”395565″ img_size=”large”][vc_column_text]Журналіст «Белсату» Алег Ражкоў і сэр Іян МакКелен[/vc_column_text][vc_column_text]Іян МакКелен, які мае шляхецкі тытул «сэра», аказаўся вельмі гасцінным і ветлівым гаспадаром. На прыёме ў ягоным доме было больш за 20 чалавек, але ён нікога не абмінуў сваёй увагай.[/vc_column_text][vc_single_image image=”395561″ img_size=”large”][vc_column_text]Прыём у сэра Іяна МакКелена [/vc_column_text][vc_column_text]Дом сэра МакКелена знаходзіцца амаль у самым цэнтры Лондану, на беразе Тэмзы. Будынак звонку непрыкметны, але надзвычай прыгожы ўнутры. У пакоях шмат скульптур ды арт-абʼектаў, на сценах карціны ды чорна-белыя фотаздымкі, памятныя для актора. Бачна, што кожная рэч старанна падабраная. Але атмасфера ў доме ўсё ж не столькі музейная, колькі ўтульная.[/vc_column_text][vc_single_image image=”395549″ img_size=”large”][vc_column_text]Дом сэра Іяна МакКелена знаходзіцца на беразе Тэмзы[/vc_column_text][vc_column_text]З вітальні ёсць выхад на тэрасу. Краявід з яе такі, што нават у дождж зусім не хочацца з яе сыходзіць. Цікава, што адтуль бачны самы высокі будынак у Вялікай Брытаніі – «The Shard», які ўначы чымсьці нагадвае Вока Саўрона.

У асабістай размове сэр Іян МакКелен аказаўся простым і вельмі далікатным. Калі ён даведаўся, што я ў дзяцінстве захапляўся светам, які стварыў Джон Толкін у сваіх кнігах, то схапіў мяне за руку і павёў на іншы паверх.[/vc_column_text][vc_single_image image=”395557″ img_size=”large”][vc_column_text]Артэфакты са здымкаў[/vc_column_text][vc_column_text]У асобнымі пакоі былі сабраныя артэфакты, якія засталіся са здымкаў розных стужак. Так, у скрыні з парасонамі быў меч чараўніка Гэндальфа, а на паліцы ляжаў ягоны шэры капялюш. Ён апрануў яго на мяне і сказаў: «Ну, вось цяпер і ты можаш пабыць чараўніком». Мы пасмяяліся ды запісалі жартаўлівае відэа, у якім я кажу, што спазніўся на самалёт у Менск, і прашу выклікаць для мяне казачных арлоў са стужкі. На што Гэндальф мне адказаў: «Яны досыць далёка, але зараз я ім патэлефаную».[/vc_column_text][vc_single_image image=”395553″ img_size=”large”][vc_column_text]Статуэткі Гэндальфа ўдома ў актора[/vc_column_text][vc_column_text]Вярнуўшыся ў Менск, я ўзгадаў, што забыў у доме актора торбу з надпісам «Цытуй сваё», так што цяпер нешта беларускае засталося і ў пакоях Гэндальфа.

Алег Ражкоў, belsat.eu

Стужка навінаў