Прысуд за відэа на Youtube: Алеся Залеўскага аштрафавалі на 6 млн рублёў


Журналіст адзначыў, што сыход судовага працэсу быў загадзя спланаваны:

«Як паказаў сённяшні працэс усё загадзя вырашана: у суду не было ніводнага доказу, што была трансляцыя, а толькі знайшлі відэа на Youtube. Наконт абскарджання буду раяцца з калегамі БАЖ, ці варта з гэтым нешта рабіць, бо гэта ціск на ўсю журналісцкую супольнасць, а не адзінкавы выпадак».

Суд у Слоніме вінаваціў Алеся Залеўскага ў працы без акрэдытацыі (арт.22.9 ч.2

Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях). У гэтым горадзе журналіст здымаў рэпартаж пра злоўжыванне і карупцыю ў сферы ЖКГ. Неўзабаве працай журналіста зацікавілася міліцыя, якая 4 снежня паведаміла дату судовага працэсу. Алесь Залеўскі звязваў такія дзеянні міліцыя з рэзанансам, які выклікаў яго рэпартаж.

Алесь Залеўскі з’яўляецца журналістам «Белсату», аўтарам і вядоўцам праграмаў «Людскія справы» і «Рэпартаж Залеўскага».

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў