Жукоўскаму не даюць азнаёміцца з матэрыяламі справы, паводле якой адабралі правы кіроўцы


Цяпер журналіст у ДАІ Гомлю.

«Я грукаюся ўва ўсе дзверы. Я папрасіў паказаць мне матэрыялы справы, па якой адабралі правы кіроўцы. Але яны сышлі, цягнуць час, адмаўляюцца мне даваць дакументы. Я тэлефаную ў 102 і нават там ужо не падымаюць слухаўку. Я лічу, што ёсць загад не даваць дакументы, бо альбо іх няма альбо яны ліпавыя, альбо ім патрэбны час, каб падрабіць пратаколы», – сказаў ён.

Жукоўскі адзначае, што на яго пратаколы не складалі і позвы на ягонае імя не прыходзілі.

Журналіста затрымалі 21 ліпеня пасля суда над блогерам Філіповічам. Фрылансера прыкавалі да дрэва, разбілі камеру, пазбавілі пасведчання кіроўцы на год і далі штраф.

Усяго ад пачатку 2017 году на Жукоўскага было складзена больш 10 пратаколаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў