Жудасная авіякатастрофа на Тайвані. Самалёт упаў у раку


Не менш як дзевяць з 58 пасажыраў загінулі пасля спробы аварыйнай пасадкі ў раку ў горадзе Тайбэй. Адзін з відэарэгістратараў зафіксаваў падзенне летака.

Цяпер ідзе ратавальна-пошукавая аперацыя, некалькі дзясяткаў чалавек дагэтуль не знойдзеныя. Ратаўнікі на лодках выцягваюць з вады пацярпелых. 16 асобаў удалося выратаваць.

Мясцовыя ўлады паведамляюць, што большая частка пасажыраў – турысты з мацерыковага Кітаю.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў