Жорсткая гульня пра Януковіча ўвайшла ў топ «Google Play»


У праграме «Легітымны» з экс-прэзідэнта трэба здзекавацца: біць яго кулакамі, кастэтамі ды баксёрскімі пальчаткамі. Аўтары гульні змясцілі Януковіча ў вар’ятню за тое, што ён працягваў казаць пра сваю легітымнасць.

[vc_single_image image=”346815″ img_size=”large”]

Былы кіраўнік Украіны сядзіць на троне ў выглядзе залатога ўнітазу і паўтарае, што нікуды не збягаў. Вяртаць віртуальнага Януковіча да рэальнасці прапануецца ўдарамі кулакамі, кастэтамі і баксёрскімі пальчаткамі.

У бліжэйшы час выйдуць абнаўленні, сярод якіх будуць новыя віды зброі. Ужо цяпер карыстальнікі просяць распрацоўнікаў дадаць залаты батон, больш «фірмовых фраз Януковіча», а таксама пашырыць спіс герояў на Уладзіміра Пуціна.

«Легітымнага» за чатыры дні сцягнулі больш тысячы карыстальнікаў «Google Play».

Гэта ўжо не першая гульня з удзелам экс-прэзідэнта Украіны. Раней Януковіч быў галоўным персанажам мабільных прылажэнняў «Януковіч: вязніца 3D», «Flappy Victor», «Сімулятар Януковіча», «улупі Януковічу» ды іншыя.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў