Жонка затрыманага дырэктара «Барысаўдрэву»: «Глядзіце, як сціпла жывем»


Уладзімір Мальцаў знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага, дзеці глыбока ўсхваляваныя, а жонка Алена шукае грошы на адваката.

TUT.BY пабываў дома ў сям’і затрыманага экс-дырэктара „Барысаўдрэву” Уладзіміра Мальцава і даведаўся новыя падрабязнасці пра яго затрыманне, арышт маёмасці і настроі ў залах суда. Прыводзім найбольш цікавыя вытрымкі з рэпартажу.

Алена Мальцава пагадзілася на інтэрв’ю без лішніх пытанняў: „Прыязджайце, паглядзіце, як мы сціпла жывем”. 2-павярховы катэдж, абшыты сайдынгам, Уладзімір Мальцаў пабудаваў практычна ў адзіночку. У гэты дом Мальцавы ўехалі задоўга да гісторыі з „Барысаўдрэвам”, а да гэтага 7 год жылі ў інтэрнаце.

[vc_single_image image=”346683″ img_size=”large”]

На ўчастку ля дома няма акуратна пастрыжанага газона і жывых агароджаў з туяў. Сабачая будка, лазня, альтанка, градкі з трускаўкай і касабокі плот – ландшафтных дызайнераў сюды не запрашалі. „Вунь застаронак для курачак пачынаў рабіць, але не паспеў”.

Інтарэсы прадпрыемства ставіў вышэй за інтарэсы сям’і

У гасцінай сустракаем старэйшую дачку Мальцавых 13-гадовую Таццяну – яна вучыцца ў 8-м класе і выглядае копіяй бацькі. 5-гадовы Міраслаў на момант нашага візіту быў у дзіцячым садку. Па словах Алены, калі малодшаму сыну яшчэ можна растлумачыць адсутнасць бацькі „працай”, то дачка ўжо ўсё разумее. У школе яе нярэдка пытаюць пра тое, ці праўда, што бацька ў турме. Таццяна стараецца ў гэты момант адразу ж перавесці тэму – гэта асабістае.

– Муж зараз адчувае сябе добра і настроены рашуча. У канцы верасня ён перанёс аперацыю па выдаленні пухліны (дабраякаснай – TUT.BY). Увогуле грыжа хрыбта непакоіла яго даўно, але з-за працы ён увогуле не звяртаў на яе ўвагі. Яму калолі лекі, і толькі пасля гэтага ён мог устаць. Уставаў – і ішоў на працу. Ён у нас быў працаголікам у прамым сэнсе слова. Інтарэсы прадпрыемства ставіў вышэй інтарэсаў сям’і.

Ісці ў дырэктары не хацеў

На „Барысаўдрэў” Уладзімір Мальцаў прыйшоў на адну з кіруючых пасадаў, пасля стаў галоўным інжынерам, а крыху пасля яго „паставілі” – менавіта гэта слова выкарыстоўвае Алена – генеральным дырэктарам. Па яе словах, у іх проста не было выбару.

– Ён не хацеў гэтага, і я не хацела. Мне зараз складана гэта патлумачыць. Чалавека ўвесь час няма дома, а калі ён прыходзіць, то настолькі стомлены, што на сям’ю ў яго не застаецца ні часу, ні сілаў.

[vc_single_image image=”346685″ img_size=”large”]

Мадэрнізацыя на „Барысаўдрэве” ідзе ўжо 8 гадоў, а Уладзімір Мальцаў правёў у статусе гендырэктара паўтара года. Папярэднія кіраўнікі, у адрозненне ад мужа Алены, зараз на волі.

Такой рэакцыі ніхто не чакаў

Перад прыездам Лукашэнкі, сведчыць жонка, экс-дырэктар „Барысаўдрэву” быў усхваляваны, але не больш за тое. На яе думку, віна за сапсутае ўражанне ад прадпрыемства ляжыць цалкам на будаўніках, з-за якіх на пляцоўцы быў бруд.

Па яе словах, у судзе практычна ўсе сведчаць супраць абвінавачвання, акрамя аднаго чалавека – Мікалая Бусалава. Ён удзельнічаў у мадэрнізацыі аб’екту ў якасці гендырэктара „Будаўнічы трэст N 21” Барысава. У лістападзе Лукашэнка запатрабаваў зняць яго з пасады і завесці ў адносінах да яго крымінальную справу, але ў выніку абвінавачванне было знята. Цяпер Бусалаў займае пасаду намесніка дырэктара таго ж трэсту.

– Падчас мадэрнізацыі, калі быў аўрал, будаўнікі павінны былі працаваць круглыя суткі. Ноччу адзін з дзяжурных заводу заўважыў, што на тэрыторыі будоўлі п’янствуюць, прычым нехта з кіраўнікоў будаўнічага трэсту, а не простыя працаўнікі. Выклікалі нарад міліцыі, гэта зафіксавана ў пратаколе, юрыст на заводзе пра гэта распавядаў у судзе. Зразумела, калі гэта ўсплыла, Бусалава па галоўцы не пагладзілі. У судзе ён усяляк спрабаваў ачарніць мужа, прычым паказанні яго былі крайне непаслядоўнымі.

Грошы скончыліся, судовыя слуханні – не

Падтрымку Алена адчувае з усіх бакоў. У каледжы, дзе яна працуе, ёй ставяць расклад заняткаў такім чынам, каб яна паспявала ездзіць у Менск на паседжанні суда. У каледжы Алена зарабляе крыху больш за 4 млн, а толькі на ўтрымоўванне мужа ў СІЗА (лекі, перадачы) выдаткоўвае 3 млн у месяц.

[vc_single_image image=”346750″ img_size=”large”]

Паслухаўшы раду адваката, Алена Мальцава адмовілася ад дачы паказанняў. Яна рэгулярна ездзіць у суд, але не вытрымоўвае да канца паседжанняў. „У мяне падымаецца ціск, хоць да гэтага ніколі не было праблемаў са здароўем”. Уладзімір Мальцаў, наадварот, займае актыўную пазіцыю на слуханнях: задае пытанні сведкам, дае тлумачэнні. Віну ён не прызнае.

ЗК, belsat.eu, TUT.BY

Стужка навінаў