Жонка Ільдара Дадзіна: Толькі галоснасць дапаможа развязаць праблемы ў Расеі


Алтайская папраўчая калонія № 5 прынесла прабачэнні грамадскаму актывісту Ільдару Дадзіну ад імя дзяржавы і прызнала за ім права на рэабілітацыю.

Ільдар Дадзін, вязень сумлення, стаў першым у Расеі асуджаным на 2,5 гады. Ён прыняў прабачэнні.

Анастасія Зотава, жонка Ільдара Дадзіна, адказала на пытанні «Белсату».

Паводле дзяўчыны, яшчэ ў лютым мясцовыя журналістам сказалі, што начальнік калоніі павінен выбачыцца.

Як я разумею, начальнік выбачаўся, што Ільдара ператрымалі ў турме на некалькі дзён. Але так сфармулявана, нібыта ён у прынцыпе выбачаецца. Увогуле паводле расейскіх законаў, павінен выбачацца пракурор, Таму будзем чакаць прабачэнняў. Але найлепшым прабачэннем будзе прыпыненне катаванняў.

Пасля таго, як у калонію, дзе сядзеў Ільдар, пачалі прыяжджаць праваабаронцы, дзясяткі вязняў хацелі пагаварыць з імі. Яны распавядалі, што білі не толькі Дадзіна, але і іх. Яны паказвалі свае траўмы.

Медычную дапамогу не аказваюць, дактароў не пускаюць.

У Расеі шмат палітычных вязняў, пра якіх ніхто не клапоціцца. Пра іх ніхто не ведае, і над імі могуць здзеквацца, як хочуць.

Пра жахлівыя катаванні ў турме, дзе сядзеў Ільдар Дадзін, глядзіце ў «Каментары».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў