Жаўнер з КНДР уцёк у Паўднёвую Карэю праз самую закрытую мяжу ў свеце


Паўднёвакарэйскія жаўнеры патрулююць мяжу з КНДР.

Жаўнер карэйскай народнай арміі перасек перацягнутую калючым дротам і напханую мінамі тэрыторыю ў чацвер раніцай.

Жаўнеру ўдалося збегчы ў Паўднёвую Карэю праз дэмілітарызаваную зону, якую пільна сцерагуць з абодвух бакоў. Reuters падае, што цяпер перабежчыка дапытваюць.

Уцёкі жаўнера адбыліся на фоне напружанасці паміж двума краінамі ў сувязі з ядравымі выпрабаваннямі, якія здзяйсняе КНДР.

У сярэднім штогод з Паўночнай у Паўднёвую Карэю ўцякае тысяча чалавек, але робяць яны гэта праз тэрыторыю Кітая. Дэмілітарызаваная зона паміж дзвюма краінамі ўмацаваная мінамі і калючым дротам, а таксама ахоўваецца дзясяткамі тысячаў жаўнераў у абодвух бакоў, таму прайсці яе ўдаецца рэдка каму.

Падобныя ўцёкі паўночнакарэйскага жаўнера на Поўдзень апошні раз адбыліся ў чэрвені 2015-га.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары