«Жарабец можа і руку адкусіць». Як не даць каню брыкнуць сябе


Едучы ўлетку на вёску, варта памятаць, што лепей не падыходзіць да жывёлы на выпасе.

Увечары 2 ліпеня конь ударыў 7-гадовую дзяўчынку, якая прыехала са Слоніма да сваякоў у вёску Заляшаны Камянецкага раёну. Шпацыруючы разам з мамай і дзядулям, вучаніца другога класу ўбачыла каня з жарабём, якія знаходзіліся на ланцугу. Сям’я вырашыла пакарміць каня хлебам. Дзяўчынка прыблізілася да кабылы на паўметра, тая рэзка разгарнулася і ўдарыла яе капытом у галаву. Цяпер пацярпелая знаходзіцца на лячэнні ў берасцейскай абласной дзіцячай лякарні.

Вінаватыя ў гэтым інцыдэнце бацькі, – кажа інструктар Вольга з коннага клубу «Мустанг». – Яны павінныя сачыць за дзіцём, бо ўладальнік жывёліны не можа знаходзіцца з ёй цэлы дзень.

Расцаніць настрой каня, паводле спецыялісткі, часта не можа не толькі дзяцёнак, але і дарослы. Таму галоўная і, па сутнасці, адзіная рада – не падыходзіць да жывёлаў, якія пасвяцца.

Паводле Вольгі, у Заляшанах кабыла бараніла жарабя.

Конь – жывёла буйная, магутная, – кажа эксперт. – Здараюцца выпадкі, што жарабец можа ўкусіць або адарваць руку.

«Уяўляю, як пасля гэтага здарэння пачалі нападаць на уладальніка каня, – кажа Вольга. – Але лічу, што адказнасць цалкам ляжыць на бацьках».

  • На тое, што сённяшнія школьнікі не могуць адрозніць каня ад каровы, звярнуў нядаўна ўвагу Аляксандр Лукашэнка.«Сёння, прабачце мяне, дзяўбень жэніцца, і не можа ня тое, што карову ад казы ці ад каня адрозніць – ён не можа малаток ад сякеры адрозніць».

    Паводле кіраўнік кіраўніка краіны, вінаватая ў гэтым школа.

ДД

Стужка навінаў