Жанна Літвіна: Затойванне інфармацыі адбіваецца на лёсах людзей


Госця праграмы «Зоры не спяць», старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў, разважае пра сацыяльныя сеткі, новыя медыя, свабоду СМІ і прапаганду, а таксама адказнасць прафесійнага журналіста.

Затойванне інфармацыі адбіваецца на лёсах людзей, і гэта недаравальныя старонкі ў беларускай журналістыцы, кажа Жанна Літвіна. Але на думку кіраўніцы БАЖ цяпер час росквіту беларускай журналістыкі.

«Сама прафесія журналіста набывае рысы канвергентнасці, то бок калі размяшчаецца інфармацыя. У першую чаргу гэта інтэрнэт, ТВ, і на жаль, сёння крыху губляюць свае пазіцыі традыцыйныя друкаваныя выданні. Новыя медыі разбурылі манаполію журналіста на збор і распаўсюд інфармацыі. Цяпер гэтым займацца можа абсалютна кожны. Але галоўнае адрозненне журналіста – гэта адказнасць».

Цалкам размову глядзіце ў відэа вышэй, а таксама ў архіве праграмы «Зоры не спяць».

Стужка навінаў