«Жанчыны ідуць у палітыку не таму, каб рабіць кар’еру, а таму, што не могуць туды не ісці»


Адна з гераінь новага выпуску праграмы «54 %» жанчына-палітык, дачкой эмігрантаў з-пад Горадні, якая стала мэрам гораду ў амерыканскім штаце Нью-Джэрзі.

Пачынала сваю кар’еру Мэріл Франк з амбасадара ЗША ў камісіі ААН па статусе жанчын. Да таго мела 4 дзяцей і 12-гадовы стаж быцця хатняй гаспадыняй. А яшчэ вельмі вялікае жаданне перамагчы несправядлівую сістэму адукацыі, пабудаваную на рэпетытарстве, якая панавала ў яе горадзе. І яна перамагла.

«Жанчыны ідуць у палітыку не таму, каб рабіць кар’еру, а таму, што не могуць туды не ісці. На той момант я не магла сябе ўявіць на перадавой. Так мяне цікавілі грамадскія справы, але які з мяне палітык. Мне проста вельмі хацелася нешта памяняць. Ёсць людзі якіх паўстрымаць немагчыма. Высветлілася, што і я такая. Маім супернікам быў тагачасны мэр з маёй жа партыі, які кіраваў горадам 8 гадоў. Але я змабілізавала свае кантакты, якія напрацавала як жанчына. Я ўдзельнічала ў бацькоўскіх сходах, спартовых гульнях, дзе трэнерам быў мой муж, я ведала суседзяў і людзей на кірмашах. Жанчыны часта недаацэньваюць выдатны патэнцыял такіх сувязяў. З гэтага я пачала», – распавядае Мэріл Франк.

Іншыя гераіні праграмы: Выкладчыцу псіхалогіі разглядаюць як адзіную кандыдатку ад апазіцыі на выбарах прэзідэнта Беларусі 2015 года. Актывістка з Маладзечна цягам дзесяцігоддзяў імкнецца паляпшаць жыццё свайго гораду.

Што можа жанчына-палітык? І ці мусіць яна зрабіцца крыху мужчынам, каб дасягнуць поспеху на палітычнай арэне? Глядзіце праграму «54 %» онлайн і ў архіве.

Глядзі таксама
Каментары