Жанчына з Міру ўцякла з месца аварыі, выпіла і вырашыла «вярнуцца»


У Баранавіцкім раёне жанчына ўчыніла аварыю і ўцякла з месца здарэння. Пасля выпітага прачнулася сумленне.

Паводле ДАІ Берасцейскай вобласці, увечары 22 траўня на аўтадарозе «Свет – Пятрэвічы» кіроўца аўтамабіля Hyundai i10, 32-гадовая жыхарка пасёлка Мір, сутыкнулася з Volvo-850 і з’ехала. Аднак кіроўца і пасажыры іншамаркі здолелі запомніць колер і некалькі лічбаў рэгістрацыйнага нумару машыны.

Каля гадзіны ночы жанчыну затрымалі на тым жа аўтамабілі – яна збыла нецвярозай і распавяла інспектарам, што ехала на месца аварыі. Маўляў, здзейсніла ДТЗ, спалохалася, з’ехала, «зняла стрэс» і вырашыла вярнуцца.

Парушальніцы пагражае штраф і пазбаўленне пасведчання кіроўцы. Дарэчы, за тры гады, якія прайшлі з моманту атрымання правоў кіроўцы, у жанчыны ў талоне з’явілася 10 адзнак аб парушэнні Правілаў дарожнага руху.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары