Жанчына пра Дзень Волі: Такія хапуны, валасы дыбяцца, 37-мы год! Я пайду на акцыю хоць у мяне хворае сэрца


Напярэдадні 25 сакавіка мы распыталі мінакоў на вуліцах сталіцы, ці выйдуць яны на акцыю ў суботу.

«Можа і буду прымаць удзел, але, шчыра, я і не ведаў, што будзе Дзень Волі», – кажа малады мянчук.

«Можа, я троху баюся ў сувязі з тым, што адбываецца, але ў цэлым не думаю, што ў стасунку да мяне могуць прымяніць гвалт», – кажа дзяўчына.

«Мы ж не хочам, як у Паўночнай Карэі, мы ж хочам у Еўропу ісці, там, дзе людзі добра жывуць. Я бачыла, ніякага падману там няма, як нам тут гэта паказваюць, я была пару разоў. Я вельмі паважала Лукашэнку, але цяпер я дзіўлюся, гэта такія хапуны, валасы дыбам, 37-мы год! Я вельмі хачу ўдзельнічаць і я пайду хоць у мяне хворае сэрца», – кажа жанчына.

«Калі маёй краіне ад гэтага будзе добра, то паўдзельнічаю. За радзіму!», – усьміхаецца дзяўчына.

Больш адказаў у відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў