Іншая Расея. Жалобны марш у Пецярбурзе і Маскве


Арганізатары шэсця ўзгаднілі акцыю з маскоўскай мэрыяй. Акцыя мае жалобны характар. Расейская апазіцыя вырашыла адмовіцца ад палітычных лозунгаў, аднак не ўсе дэманстранты падтрымалі гэты заклік. Марш ладзяць з нагоды забойства апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова.

Акцыі салідарнасці ладзяцца ў шэрагу гарадоў Расеі, а таксама ў іншых краінах. Гэтак у Польшчы на адну з цэнтральных варшаўскіх плошчаў вышлі некалькі сотняў чалавек з партрэтамі Барыса Нямцова, расейскімі ды ўкраінскімі сцягамі.

Тым часам беларускія апазіцыянеры таксама ўшанавалі памяць забітага палітыка і прынеслі да расейскай амбасады кветкі.

Паводле розных ацэнак, у шэсці ў Маскве бяруць удзел не менш за 50 тысячаў чалавек, аднак праваахоўнікі называюць лічбу ў 7 тысячаў.

МЛ, belsat.eu

 

Стужка навінаў