Жахлівае ДТЗ у Крупскім раёне: тры чалавекі загінулі


Ўпраўленне Следчага камітэту па Менскай вобласці распачало крымінальную справу па факце парушэння правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць трох чалавек (ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Учора, 24 жніўня, прыблізна 18 гадзін 20 хвілін на 53 км аўтадарогі «Чашнікі-Бобр-Бабруйск» паблізу в. Чырвоная Слабада ў Крупскім раёне адбылося лабавое сутыкненне двух аўтамабіляў – Renault Clio і Hyundai Galloper. 39-гадовы кіроўца Renault не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з Hyundai, якім кіраваў 60-гадовы жыхар Барысаўскага раёну.

У выніку ДТЗ кіроўца і адзін з пасажыраў Renault загінулі на месцы, яшчэ адна жанчына памерла ў шпіталі. Два пасажыры і кіроўца Hyundai шпіталізаваны, паведамляюць у СК.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў