Жахлівае ДТЗ на Віцебшчыне: бульдозерам «зрэзала» сценку маршруткі


Маршрутка на трасе сутыкнулася з бульдозерам, які перавозілі на грузавой платформе. Адна асоба памерла на месцы, яшчэ 8 пацярпелі.

На месцы здарэння ля вёскі Сарочына (Ушацкі раён )працуе следчая група. Устаноўлена, што маршрутка «Mercedes Sprinter» рухалася ў бок Менску, а насустрач ёй – цяжкавік МАЗ з бульдозерам на грузавой платформе. Дзве машыны не разʼехаліся: маршрутка зачапіла за адвалы на бульдозеры, якія выступалі за габарыты платформы.

Паводле папярэдняй інфармацыі ў маршрутцы ехалі 15 пасажыраў і кіроўца.

З месца ДТЗ у шпіталь даставілі 8 асобаў: 4 – з лёгкімі цялеснымі пашкоджаннямі, дзве – шпіталізаваныя ў хірургічнае аддзяленне, яшчэ дзе асобы – у рэанімацыі. Адна пасажырка даехала да шпіталя самастойна.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў