Згоншчыка самалёта «EgyptAir» затрымалі

video

Сэіф Эльдын Мустафа, які захапіў лайнер авіякампаніі «EgyptAir», вызваліў усіх закладнікаў і здаўся паліцыі. Яго пояс смяротніка быў муляжом, паведамляе «Reuters».

Пасажыры і чальцы экіпажу, што знаходзіліся на борце захопленага «Airbus A320» пакінулі лайнер у некалькі этапаў. Адзін з іх збег праз кабіну пілотаў.

https://www.youtube.com/watch?v=B0olo0G2vwM

Раней паведамлялася, што захопнікі самалёта «EgyptAir» адпусцілі ўсіх пасажыраў, за выключэннем замежнікаў (чатыры асобы) і чальцоў экіпажу.

Грамадзянаў Беларусі, паводле МЗС, на захопленым самалёце не было.

 


Захопнікі змусілі экіпаж прызямліцца ў аэрапорце кіпрскага гораду Ларнака.

Паводле грэцкага выдання «Tanea», тэрарысты пагражалі падарваць лайнер. Пра гэта некалькі разоў сказаў камандзір экіпажа падчас перамоваў з дыспетчарскімі службамі.

НМ, ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары