Землятрус у Японіі: пагрозы цунамі няма


Землятрус магутнасцю 4, 5 паводле шкалы Рыхтэра адбыўся раніцай у чацвер у Японіі, паведамляе Reuters.

Цэнтр землятрусу прыйшоўся на прэфектуру Ібаракі, на паўночны ўсход ад сталіцы Токіа. Паводле дадзеных метэаралагічнага агенцтва Японіі, пагрозы цунамі няма.

Японія – адзін з найбольш сейсмалагічна актыўных рэгіёнаў у свеце. Тут адбываецца каля 20% моцных і небяспечных землятрусаў.

У 2011 годзе падводныя штуршкі выклікалі вялізарнае цунамі, у выніку якога загінула 15 892 чалавекі, больш за дзве з паловай тысячы асобаў зніклі без вестак.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў