Землятрус у Эквадоры: загінулі больш за 230 асобаў


Без электрычнасці застаюцца некалькі гарадоў. Краіна рыхтуецца да цунамі.

У выніку наймацнейшага за апошнія дзесяцігоддзі землятрусу ў Эквадоры магнітудаю 7,8 загінулі каля 230 асобаў.

Прэзідэнт Рафаэль Карэа абвесціў надзвычайнае становішча ў краіне і заклікаў нацыю не хвалявацца.

Прэзідэнт Эквадору спыніў свой візіт у Італіі і вярнуўся дадому.

«Выказваю бясконцую любоў усім семʼям загінулых», – напісаў ён у «Тўітэры».

[/vc_column_text][vc_single_image image=”166311″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]

У выніку землятрусу ў некалькіх гарадах краіны адсутнічае электрычнасць. Уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі, мабілізаваная паліцыя і Нацыянальная гвардыя.

Землятрус адчуваўся ў эквадорскай сталіцы Кіта, гарадах Гуаякіль, Эсмэральдас, Лёха, Ібара і, перадусім, у Партавіеха, дзе стыхія пашкодзіла электрасеткі і пакінула без святла некалькі раёнаў гораду.

У Эквадоры і Перу абʼяўленая пагроза цунамі.

ДД

Стужка навінаў