Землятрус на Тайвані: ратавальнікі працягваюць пошукі зніклых


У горадзе Тайнань адбыўся моцны землятрус: 7 чалавек загінулі, некалькі соцень атрымалі раненні.

Землятрус з магнітудаю ў 6,4 балы адбыўся на поўдні Тайваня ўначы на 6 лютага. Паводле апошніх звестак, ад яго загінулі 7 чалавек, 380 атрымалі раненні. Агулам з друзу на дадзены момант ратавальнікі выцягнулі 230 асобаў.

Прэзідэнт Тайваня Ма Ін-цзю прыбыў у Тайнань раніцай і папрасіў ратавальнікаў прыкласці ўсе неабходныя намаганні для пошуку зніклых.

ДД; фота: Wally Santana/AP

Стужка навінаў