Землятрус на мяжы Ірану і Іраку: загінулі больш за 200 чалавек


На захадзе Ірану ў выніку землятрусу магнітудай 7,3 загінула больш за 200 чалавек, ёсць загінулыя і ў Іраку. Каля 1700 чалавек атрымалі раненні.

Землятрус адбыўся ў 30 кіламетрах на паўднёвы захад ад Халабджы ў Іракскім Курдыстане, недалёка ад паўночна-ўсходняй мяжы з Іранам. Эпіцэнтр знаходзіўся на глыбіні 33,9 км, штуршкі адчуваліся ў Турэччыне, Ізраілі і Кувейце.

Больш за ўсё ад землятрусу пацярпелі жыхары Ірану. Шмат забітых і параненых у іранскім горадзе Сарпол-э Захаб, прыкладна ў 15 кіламетрах ад мяжы. Разбурэнні адзначаны па меншай меры ў васьмі вёсках – адбылося адключэнне электраэнергіі, была парушаная іх тэлекамунікацыйная сістэма. Па дадзеных іранскага тэлеканалу PressTV, у выніку землятрусу загінулі 211 чалавек, аднак колькасць ахвяр працягвае расці.

 

ІІ, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Стужка навінаў