Землятрус каля Каралеўства Тонга


Эпіцэнтр землятрусу магнітудаю 5,8 быў за 287 км ад гораду Нуку’алофа. Пра гэта паведамляе геалагічная служба ЗША. 

Чытаце таксама >>> Землятрус ў Эквадоры: загінулі 77 асобаў

Пра пацярпелых і разбурэнні не паведамляюць. Каралеўства Тонга месціцца ў самай сейсмічнаактыўнай частцы Ціхага акіяну і складаецца са 177 астравоў, на якіх жывуць прыблізна 100 000 асобаў. У 2015 годзе ў выніку вывяржэння падводнага вулкану Хунга-Тонга узнік новы востраў.

Глядзіце таксама >>> Землятрус у Японіі забраў жыцці 27 асобаў

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў