Здымачную групу «Белсату» выклікалі ў міліцыю


Прычына – асвятленне акцыі недармаедаў у Барысаве.

«27 сакавіка патэлефанавалі з Барысаўскага РАУС. Папрасілі прыехаць для складання пратаколу. Паабяцалі позвай выклікаць у суд», – распавёў Belsat.eu аператар Сяргей Кавалёў.

Акцыя недармаедаў у Барысаве прайшла Праваахоўнікі мяркуюць, што падчас здымкаў, аператар парушыў арт. 22.9 КаАП.

«Было бачна, што самому маёру было непрыемна гэтым займацца і ён хацеў хутчэй ад мяне пазбавіцца», – кажа Кавалёў.

Па тым жа артыкуле будуць судзіць і журналістку Вольгу Чайчыц, якая вяла онлайн з Барысава.

18 сакавіка ў Барысаве прайшла акцыя супраць дэкрэту № 3. Пасля пратэсту здымачную групу «Белсату» затрымалі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў