Здымачную групу «Белсату» аштрафавалі за стрым затрымання абаронцаў Курапатаў


Журналістку Кацярыну Андрэеву і аператара Сяргея Кавалёва аштрафавалі на 40 базавых велічыняў кожнага за «незаконны распаўсюд СМІ» (арт. 22.9 КаАП).

Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні складаў маёр Дзмітрый Шантыр з Цэнтральнага РУУС Менску. Ён жа быў сведкам на судзе. Судовае паседжанне адбылося 9 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Суддзя – Іван Касцян.

Падставаю для накладання штрафаў стаў стрым з акцыі каля рэстарана «Гранд Кушавель». Там актывісты зладзілі акцыю пратэсту супраць адкрыцця рэстарану «Поедем поедим» побач з урочышчам Курапаты. Рэстараны «Гранд Кушавель» і «Поедем поедим» належаць Леаніду Зайдэсу. Падчас акцыі, якая доўжылася літаральна некалькі хвілінаў, міліцыя затрымала траіх актывістаў.

На мінулым тыдні маёр Дзмітрый Шантыр абвінаваціў журналістку Ірыну Арахоўскую ў тым, што яна прымусіла «улезці дэсантнікаў у фантан».

Толькі за першыя 6 месяцаў гэтага году суддзі пастанавілі спагнаць з журналістаў нашага тэлеканалу больш за Br 46 253.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў