Здрада, смерць і ўваскрэшанне. Крыжовы шлях на Залатой горцы


У менскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы на Залатой горцы зладзілі інсцэнізацыю Крыжовага шляху. Некаторыя гледачы не маглі стрымаць слёз.

Паглядзець на працэсію прыйшлі каля сотні вернікаў. На мерапрыемстве прысутнічаў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Крыжовы шлях паказвае ўсе выпрабаванні, пакуты Езуса, здраду, смерць і ўваскрашэнне. Як кажуць вернікі, гэта не плач над Езусам, а паказ ягонага цярпення, навука веры.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў