Зборную Расеі ўмоўна дыскваліфікавалі да канца Еўра-2016


Адтэрмінаваная дыскваліфікацыя ператворыцца ў рэальную ў выпадку паўтарэння закалотаў і гвалту з боку заўзятараў.

Звяз еўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (УЕФА) таксама наклаў на Расейскі футбольны саюз штраф памерам 150 тысяч еўраў.

Расейцам ставяцца ў віну беспарадкі, расісцкія паводзіны і выкарыстанне піратэхнікі. У матчы першага тура групы В зборныя Расеі згуляла ўнічыю (1:1) з Англіяй на стадыёне «Веладром» у Марселі. Пасля заканчэння сустрэчы некалькі дзясяткаў расейскіх фанатаў прарвалі ачапленне і пабіліся з ангельцамі. У выніку пацярпелі 35 чалавек. Сёння паліцыя ў Лілю затрымала аўтобус з прыхільнікамі расейскай зборнай. Улады Францыі пастанавілі дэпартаваць 29 расейскіх заўзятараў.

Фота – i-r-p.ru

Стужка навінаў