Зборную Расеі могуць пазбавіць срэбных медалёў ЧС па хакеі


У фінале чэмпіянату свету зборная Расеі прайграла Канадзе – 1:6. Падчас выканання канадскага гімну пасля фінальнага матчу амаль усе расейскія хакеісты сышлі з лёду.

У каментары gazeta.ru двухразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Кажэўнікаў адзначыў, што Расею могуць пазбавіць срэбных медалёў ЧС па хакеі.

«Наколькі мне вядома, ў якасці пакарання за сыход каманды з цырымоніі ўзнагароджання… зборная Расеі можа быць пазбаўлена сярэбраных медалёў». Кажэўнікаў падкрэсліў: «Такі варыянт дакладна разглядаецца».

ЮВ, паводле gazeta.ru

Стужка навінаў