Зборная Беларусі па футболе сёння прымае Балгарыю


Беларускія футбалісты паспрабуюць узяць рэванш у Балгарыі.

Матч у межах кваліфікацыі да Чэмпіянату свету-2018 пачнецца а 21:45 на «Барысаў-Арэне».

У першай гульні гэтых супернікаў, якая адбылася ў леташнім лістападзе ў Сафіі, Беларусь саступіла з лікам 1:0. Пасля той сустрэчы пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі пакінуў Аляксандр Хацкевіч.

Пасля пяці матчаў зборная Беларусі займае пяты радок з шасці камандаў у групе А кваліфікацыі да Чэмпіянату свету-2018, маючы ў сваім актыве толькі 2 пункты.

Група А: 1. Францыя – 13 ачкоў; 2. Швецыя – 10; 3. Балгарыя – 9; 4. Галандыя – 7; 5. Беларусь – 2; 6. Люксямбург – 1.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары