Збор на куплю валюты ў Беларусі адмянілі


Урад Беларусі адмяніў збор на набыццё замежнай валюты.

Пастанову № 5 «Аб стаўцы падатку на біржавыя аперацыі па набыцці замежнай валюты» Савет міністраў прыняў 6 студзеня, адзначае telegraf.by.

У пастанове Саўміну, у прыватнасці, гаворыцца, што стаўка падатку пры набыцці замежнай валюты на Беларускай фондавай-біржы з 8 студзеня 2015 года будзе складаць 0%.

Прыняты дакумент адмяняе ўсе прынятыя раней урадам пастановы наконт валютнага збору. Мяркуецца, што 8-га альбо 9-га студзеня падатак будзе адменены для грамадзянаў, а на гадляваннях на біржы курс амерыканскай валюты мае зраўняцца або наблізіцца да рэальных каціровак, падае БелаПАН.

Вечарам 6 студзеня за 1 $ банкі давалі, купляючы, ад Br 13.400 до Br 13.600 рублёў. Набыць валюту можна было ад Br 14.250 до Br 14.360 за 1 $. Курс долара паводле нацыянальнага банку Беларусі – Br 12.800.

26 снежні 2014 года тады яшчэ кіраўнік Нацыянальнага банку Беларусі Надзея Ермакова заявіла, што валютны збор у краіне будзе адменены 1 лютага 2015 года.

Новы ўрад і кіраўніцтва Нацбанку вырашылі дзейнічаць хутчэй, паколькі падатак негатыўна ўплываў на дзейнасць субектаў гаспадарання і дэ-факта ўсталёўваў множнасць курсаў.

Паводле сцвярджэння ўладаў Беларусі, першапачаткова 30-адсоткавы падатак на куплю валюты прадпрыемствамі і фізічнымі асобамі быў уведзены 20 снежня дзеля перадухілення валютнага ажыятажу, які ўзнік у снежні і які прывёў да таго, што золатавалютныя рэзервы Беларусі толькі за снежань знізіліся адразу на $ 760 млн. З таго часу падатак на куплю валюты панізілі да 20%, а потым да 10%.

МЯ, belsat.eu, паводле telegraf.by, БелаПАН

Стужка навінаў