Збой базы ДАІ ў Менску: паставіць аўта на ўлік альбо атрымаць пасведчанне сёння нельга


У Менску 2 верасня не будуць працаваць рэгістрацыйны і экзаменацыйны аддзелы і адміністратыўная практыка ДАІ.

У выніку тэхнічнага збою перастала працаваць база дадзеных Міжраённага рэгістрацыйнага экзаменацыйнага аддзелу ДАІ па ўсім Менску.

У Дзяржаўнай аўтаінспекцыі распавялі, што паставіць альбо зняць аўта з уліку, атрымаць альбо абмяняць пасведчанне кіроўцы сёння нельга

«Магчыма, да вечару непаладку ліквідуюць, але мы не можам гэтага сказаць дакладна», – паведамілі ў ДАІ сталіцы.

У аддзеле МРА ДАІ ў Ждановічах адзначылі, што непаладкі ў іх змогуць ліквідаваць не раней за аўторак.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў