Збітая даішнікам дзяўчына: «Хуткую не прапаноўваў»


«З машыны ён выйшаў не адразу. Але прызнаўся, што вінаваты». Пацярпелая ў сённяшнім ДТЗ у Салігорску Вольга Шарыдода кажа, што інспектар ДАІ быў не ў меншым шоку, чымся яна сама.

Я пераходзіла дарогу, пераканаўшыся [у бяспецы]. Я паспела прайсці толькі адну паласу, пасля чаго была збітая. Я расплюшчыла вочы калі ўжо ляжала на спіне. Да мяне першым падышоў не аўтаінспектар, а відавочцы – яны мяне і паднялі, – распавяла па тэлефоне са шпіталя Вольга Шарыдода. – Рэакцыя ў інспектара была такая ж у мяне – ніякая. Хуткую ён мне не прапанаваў. Але прызнаўся, што ён вінаваты, што не заўважыў».

«На гэты момант я ляжу ў шпіталі – у мяне чэрапна-мазгавая траўма і трасенне мозгу. Цяпер я ляжу на лячэнні», – дадае Вольга.

Падрабязнасці здарэння ад пацярпелай дзяўчыны – у відэа.

Стужка навінаў