Збілі, забралі шалік і 110 тысяч рублёў. Як фанаты «Тарпеда-БелАЗ» трапілі ў крымінальную справу


Выезд у Воршу скончыўся для фанатаў жодзінскага клубу крымінальнай справай.

У Воршу яны прыехалі 19 ліпеня на матч 1/16 Кубка Беларусі. Там напалі на двух мясцовых няпоўнагадовых фанатаў, у якіх забралі барабан, а таксама з заплечніка аднаго з фанатаў – шалік колераў клубу, майку з лагатыпамі і 110 тысячаў рублёў. Пра гэта паведамляе барысаўскі сайт Ex-press.by.

Фанатаў вылічылі па тым, што адзін з іх аўтамабіляў прабіў радыятар, і з яго цякла вадкасць.

На наступны дзень больш за 20 фанатаў «Тарпеда-БелАЗ» затрымалі ў Жодзіна, пасля чаго даставіла ў Воршу, дзе яны былі змешчаныя пад варту. 24 ліпеня да суда ўсіх іх адпусцілі. Так як пацярпелы бок не меў прэтэнзій, крымінальную справу, якая першапачаткова была заведзеная па артыкуле «Рабаванне», перакваліфікавалі на артыкул «Злоснае хуліганства».

Яшчэ двух фанатаў «Тарпеда» 1995 і 1993 гадоў нараджэння праваахоўнікі вылічылі, але пакуль не змаглі затрымаць.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў