Збеглых з Магілёўскай псіхбольніцы падлеткаў затрымалі амаль на мяжы з Расеяй


27 верасня ў Мсціслаўі затрымалі трох падлеткаў, якія збеглі з Магілёўскай абласной псіхіятрычнай больніцы.

Пра гэта паведаміў афіцыйный прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкаму Уладзімір Сінкевіч.

Пасля ўцёкаў з больніцы падлеткі ўгналі ў Магілёве тры аўтры – «Волгу» і двое «Жыгулёў». Двое аўтаў аказаліся няспраўнымі, на трэцім маладзёны накіравался ў Мсціслаўе. Там іх спынілі супрацоўнікі ДАІ.

Падлеткаў затрымалі – да прад’яўлення абвінавачванняў.

24 верасня прыкладна а 18 гадзіне трое няпоўнагадовых разбілі акно на першым паверсе Магілёўскай абласной псіхіятрычнай больніцы, дзе былі на абследаванні. Усе яны – навучэнцы сярэдне-спецыяльных установаў адукацыі, схільныя да ўхілення ад навучання, здзяйснення злачынстваў і бадзяжніцтва, адзначаецца на сайце УУС Магілёўскага аблвыканкаму.

НМ, belsat.eu, фотаздымак Дэпартамент аховы МУС Беларусі

Стужка навінаў