Рэакцыя беларускага МЗС на ракетны ўдар па Сірыі. Поўны тэкст заявы


Раніцай 14 красавіка Міністэрства замежных справаў Беларусі адрэагавала на супольную атаку ЗША, Вялікай Брытаніі і Францыі па Сірыі. Падаем тэкст заявы беларускіх дыпламатаў.

«Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае ўдары, нанесеныя па тэрыторыі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі 14 красавіка 2018 года.

Гэтым самым сітуацыя ў Сірыі фактычна ператвараецца ў міждзяржаўны ўзброены канфлікт, які багаты далейшай некантралюемай эскалацыяй, якая выходзіць за межы рэгіёну.

Заклікаем усе ўцягнутыя бакі неадкладна спыніць ужыванне вайсковай сілы супраць іншых дзяржаваў і шукаць шляхі ўрэгулявання канфліктаў мірнымі сродкамі за сталом перамоваў.

Ужыванне забароненых відаў зброі масавага паражэння не павіннае заставацца без наступстваў. Аднак крокі ў адказ павінныя грунтавацца на адназначных і правераных фактах і прымацца ў строгай адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Ні адзін з гэтых крытэрыяў не быў выкананы тымі, хто сёння нанёс удар па Сірыі.

Арганізацыя па забароне хімічнай зброі павінная мець магчымасць тэрмінова праверыць інфармацыю аб ужыванні хімічнай зброі ў Сірыі і распавесці пра вынікі расследавання Радзе Бяспекі ААН.

Лічым, што ўсім чальцам Рады Бяспекі ААН варта прыкласці максімальныя намаганні для выканання ўскладзенай на іх міжнароднай супольнасцю задачы па аднаўленні і падтрыманню міжнароднага міру і бяспекі».

Глядзі таксама
Каментары