Заўзятары «БАТЭ» пра нацыянальную сімволіку на матчах: Гістарычныя каштоўнасці Беларусі незаслужана забытыя


Перад матчам БАТЭ – «Барсэлона» журналісты «Белсату» распыталі футбольных фанатаў пра Пагоню і бел-чырвона-белы сцяг на трыбунах.

Беларускія заўзятары станоўча ставяцца да нацыянальнай сімволікі і вітаюць яе прысутнасць на матчах.

«Я вельмі добра стаўлюся да гістарычных каштоўнасцяў Беларусі. Мне падаецца, яны незаслужана забытыя. Гісторыю забываць нельга».

«Мы станоўча ставімся да гісторыі Беларусі і нельга ад яе аднеквацца».

 

Нягледзячы на ​​рэкордную наведвальнасць барысаўскага стадыёна (13 074 гледача, з якіх 145 заўзятараў каталонскага клубу) БАТЭ прагуляў у матчы з «Барсэлонаю» з лікам 2:0. Дарэчы, у трох матчах запар супраць каталонскага клубу барысаўчане не здолелі ні разу вызначыцца і агулам прапусцілі 11 мячоў.

Чытайце таксама: Беларускі футбольны заўзятар распавёў пра затрыманні за патрыятызм

ДР, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў