Заўзятар БАТЭ, які выбег на поле падчас матчу з «Нафтанам», добраахвотна выплаціў клубу 1610 рублёў у якасці кампенсацыі

Wideo

Футбольны фанат Дзмітрый Смірноў, які выбег на поле падчас хатняга матчу з «Нафтанам» 28 кастрычніка, цалкам кампенсаваў БАТЭ штраф, накладзены Беларускай федэрацыяй футболу, у памеры 70 базавых велічынь (1610 рублёў). Ініцыятыва зыходзіла ад самога фаната, сцвярджаецца ў прэс-рэлізе БАТЭ.

Паводле Смірнова, ён разумее, што паступіў няправільна – проста ім авалодалі эмоцыі, калі суддзя прызначыў несправядлівы, на яго погляд, пенальці на карысць супернікаў БАТЭ.

«Не хачу ніяк апраўдваць свае дзеянні. Разумею, што дарослы чалавек павінен адказваць за свае ўчынкі і прызнаваць няправасць, а не выкручвацца. Таму пайшоў і выплаціў грошы, якія праз мяне прыйшлося страціць клубу. Не думаю, што ў гэтым ёсць нешта асаблівае, проста паступіў як нармальны чалавек. ФК БАТЭ нярэдка ідзе насустрач заўзятарам і заслугоўвае такога ж адносіны з нашага боку», – заявіў Дзмітрый сайту БАТЭ.

З прычыны поўнага пакрыцця сумы выплачанага клубам штрафу ФК БАТЭ не будзе падаваць пазоў да заўзятара, сцвярджаецца ў клубе.

Раней БАТЭ падаў пазоў супраць заўзятара Аляксандр Вянгерскага, які з бел-чырвона-белым сцягам выбег на поле ў перапынку матчу Лігі Еўропы супраць лонданскага «Арсеналу». За парушэнне барысаўскі клуб атрымаў 5 тыс. еўраў штрафу ад Саюзу еўрапейскіх футбольных асацыяцый, і цяпер хоча спагнаць гэтыя грошы з Аляксандра Вянгерскага.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары