Заўтра зноў падаражэе паліва


Рознічныя кошты на бензін і дызельнае паліва з 24 сакавіка 2018 года на аўтазаправачных станцыях Рэспублікі Беларусь павялічваюцца на 1 капейку, або ў сярэднім на 0,76 адсотка, паведамляе канцэрн «Белнафтахім».

Раней канцэрн паведамляў, што яны выпрацавалі новы механізм утварэння коштаў.

“Механізм у залежнасці ад змены сітуацыі на нафтавым рынку прадугледжвае магчымасць карэкціроўкі коштаў на нафтапрадукты як у бок іх павелічэння, так і зніжэння”, – зазначаецца на сайце “Белнафтахіму”.

Гэта ўжо чацвертае падвышэнне коштаў ад пачатку году, а зніжэння беларусы так ніколі і не бачылі.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў