Заўтра стане вядома, хто прадставіць Беларусь на «Еўрабачанні-2018»


Фінал нацыянальнага адборачнага тура конкурсу «Еўрабачанне-2018» пройдзе 16 лютага і будзе транслявацца ў наўпроставым эфіры тэлеканалаў «Беларусь-1» і «Беларусь-24».

У фінале прымуць удзел 10 канкурсантаў: Adagio, Alekseev, Shuma, Napoli, Анастасія Малашкевіч, Гюнеш, «Радыёхваля», ALEN HIT, Lexy Weaver, Кірыл Гуд.

У фінале пераможа той, хто набярэ найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і галасавання гледачоў.

Пераможца стане афіцыйным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне 2018» у Лісабоне (Партугалія).

Прадстаўнік Беларусі выступіць у першым паўфінале 8 траўня. Другі паўфінал пройдзе 10 траўня. Агулам сёлета ў конкурсе возьмуць удзел 43 краіны.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў