Заўтра Леаніда Кулакова забяруць адбываць адміністратыўны арышт


Чарга адбыць свой адміністратыўны арышт надышла і для актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова. Пра гэта ён даведаўся ад участковага інспектара, які патэлефанаваў Леаніду і папярэдзіў, што прыйшла папера на ягоны арышт – заўтра з 10 да 12 гадзін за ім мусіць прыехаць спецтранспарт.

Судовая пастанова аб арышце Кулакова была вынесеная судом Цэнтральнага раёну Менску за ўдзел у пікеце ў падтрымку палітвязняў, які адбыўся на Кастрычніцкай плошчы яшчэ 22 чэрвеня.

Тады, на месцы, міліцыя нікога не затрымала, але ўдзельнікаў здымалі на відэакамеры. Потым шэраг актывістаў абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (ч. 3 арт. 23.34 КаАП) і вынеслі пастановы аб арышце. Максім Вінярскі быў асуджаны на 15 сутак арышту, Вольга Нікалайчык і Леанід Кулакоў атрымалі па 10 сутак.

 

ІІ, belsat.eu; паводле spring96.org

Стужка навінаў