«Заўтра была вайна»: акцыя-рэканструкцыя з НКВД і алкаголем


У Берасці паспрабавалі аднавіць апошні мірны дзень перад пачаткам вайны. Гэта штогадовае мерапрыемства, але «святкаванне вайны» з кожным разам мае ўсё меншы размах.

Сёлета каля 350 чалавек у форме савецкай арміі прайшлі шэсцем берасцейскімі вуліцамі. Пасля чаго на адной з цэнтральных вуліцаў Берасця – Савецкай – зладзілі тэатралізаваную пастаноўку пра «апошні мірны дзень» пад назваю «Заўтра была вайна».

Парад рэканструктараў па вуліцах Берасця
Рэканструктары ў форме НКВД шпацыруюць па берасцейскіх вуліцах

Горад напоўніўся людзьмі ў форме НКВДшнікаў ды цывільным адзенні савецкага часу. Шмат хто бавіў час у вулічных кавярнях, людзі весяліліся і спажывалі алкаголь.

Гледачы параду, сярод якіх нямала і турыстаў з Расеі

Мы запыталі ў чалавека ў форме НКВД, чаму ён апрануў яе і ці ведае пра рэпрэсіі, якія чынілі байцы ў такой форме. У адказ пачулі, што «гэта няпраўда і НКВД не расстрэльваў людзей».

 

Парад рэканструктараў па вуліцах Берасця
Гандль на пешаходнай вуліцы Савецкай

Людзі якія прыйшлі на мерапрыемства з большага пазітыўна ставяцца да рэканструкцыі і лічыць, што гэткім чынам праяўляецца патрыятызм, а некаторыя называюць гэта святам і кажуць, што гэты дзень трэба памятаць.

Вось толькі мала хто памятае, што вайна для Берасця пачалася ў верасні 1939 году.

СА, belsat.eu

Стужка навінаў