«Заўсёды знаходзім кампраміс». Сямашка пракаментаваў перамовы з Расеяй па газе


Віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка ўпэўнены, што Беларусь і Расея знойдуць кампраміс у працэсе перамоваў, якія цяпер вядуцца.

Каментуючы нядаўнюю сустрэчу ў Маскве з расейскім віцэ-прэм’ерам Аркадзем Дварковічам Уладзімір Сямашка заявіў:

«Сустрэліся, падрыхтавалі працоўны пратакол. І там акрэслілі выразна тэрміны. Некаторыя пункты ёсць да 15 кастрычніка. Некаторыя пункты ўжо нават выкананыя на сёння. Галоўнае пытанне – мы мусім падрыхтаваць пазіцыю на перспектыву».

Таксама Уладзімір Сямашка нагадаў, што ў красавіку бакі вырашылі пытанні па пастаўках у Беларусь расейскай нафты ў аб’ёме 24 млн тонаў да 2024 году ўключна.

Эксперт: Расея ваюе ў Сірыі за інтарэсы «Газпраму» і «Раснафты»

«Па газе, на жаль, мы адрэгулявалі адносіны толькі на 2017-2019 гады. Таму стаяць дзве задачы. Па-першае, да канца году распрацаваць дакумент – пратакол, які б вызначаў умовы і алгарытм працы па пастаўцы газу ў Беларусь на 2020-2024 гады. А далей задача больш складаная – у межах Еўразійскага эканамічнага саюзу мы мусім прыйсці да адзінага рынку газу і нафты да 1 студзеня 2025 году», – адзначыў намеснік прэм’ер-міністра.

І дадаў:

«Не ўсё, можа, так, як хацелася б аднаму боку, іншаму. Але мы знаходзім заўсёды кампраміс, і мы яго знойдзем».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА, фотаздымак з сайту «Газпраму»

Стужка навінаў