Зацменне Месяцу. Онлайн


Сёння ў многіх краінах можна ўбачыць «крывавы Месяц» – унікальнае зацьменне Месяцу, якое будзе самым працяглым у XXI стагоддзі. Пасля ўзыходу Месяц стаў чырвона-бурага колеру. Поўнае зацьменне прадоўжыцца цэлую гадзіну і 43 хвіліны.

Як мінімум часткова зацьменне можна назіраць у Еўропе, на Блізкім Усходзе, у Аўстраліі, большай часткі Азіі і ў Паўднёвай Амерыцы.

Трансляцыю зацьмення можна глядзець на youtube-канале Нацыянальнае адміністрацыі аэранаўтыкі і Космасу.

Адначасова адбываецца супрацьстаянне Марса, пры якім Зямля праходзіць паміж Сонцам і Марсам па арбіце, якая робіць абедзве планеты максімальна набліжанымі адна да другой. Гэтак блізка яны не знаходзіліся з 2003 года. У бязвоблачным небе Марс будзе здавацца чырвонай зоркай.

ДД

Стужка навінаў