Затрыманыя ў Маскве прыхільнікі «Ісламскай дзяржавы» апынуліся туркамі


У Маскве па падазрэнні ў дачыненні да тэрарыстычных арганізацыяў затрыманыя 18 грамадзянаў Турцыі, паведамілі «Інтэрфаксу» крыніцы ў праваахоўных органах.

У затрыманых былі выяўленыя падробленыя дакументы, а затрыманні былі праведзены па некалькіх адрасах у Маскве.

Раней «РИА Новости» пісала, што ў  расейскай сталіцы затрыманыя «амаль 20 прыхільнікаў» «ІД», якія займаліся вярбоўкаю.

Пра затрыманні ў Маскве 18 меркаваных вярбоўнікаў таксама са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах паведамляў ТАСС. Суразмоўца агенцтва заявіў, што затрыманыя акрамя вярбоўкі, «займаліся вырабам падробных дакументаў, у тым ліку правоў кіравання і патэнтаў на працу».

ДР, belsat.eu паводле meduza.io

Стужка навінаў