Затрыманыя ў Бруселі ў справе аб тэрактах планавалі выбухі ў Францыі


Затрыманы ў пятніцу Магамэд Абрыні прызнаўся, што ён планаваў тэракт у Францыі, паведамляюць бельгійскія пракуроры.

У пятніцу разам з Магамэдам Абрыні (Mohamed Abrini) затрымалі яшчэ некалькі чалавек. Іхныя імёны не называюцца. Абвінавачванні ў тэрарызме выставілі Абрыні і тром ягоным саўдзельнікам.

Бельгійская пракуратура інфармуе, што затрыманыя прызналіся ў тым, што планавалі здзейсніць новы тэракт у Парыжы, аднак, «здзіўленыя хуткім ходам расследавання», перанеслі яго ў Брусель і здзейснілі 22-га сакавіка.

Першыя два выбуховыя прыстасаванні спрацавалі ў аэрапорце «Завэнтэм» («Zaventem»), а трэцяе – на станцыі метро «Маальбээк» («Maalbeek»). Яшчэ адна бомба ў аэрапорце не ўзарвалася, яе абясшкодзілі сапёры. У выніку выбухаў загінулі больш за 30 чалавек, каля 250 атрымалі раненні.

Пракуратура ўжо ўстанавіла сувязь затрыманага Абрыні з тэрактамі ў Парыжы ў лістападзе мінулага года.

Мяркуецца, што 31-гадовы Абрыні, бельгіец мараканскага паходжання, быў зняты на камеры вонкавага відэаназірання на адной з бензазаправак разам з Саляхам Абдэслямам (Salah Abdeslam), іншым падазраваным у серыі тэрактаў у Парыжы. Іх знялі за два дні да тэракту ў Парыжы. Абдэсляма затрымалі ў Бруселі сёлета ў сакавіку.

У суботу Абрыні прызнаўся, што чалавек у капелюшы на здымку, зробленым у аэрапорце Бруселю незадоўга да выбухаў, гэта ён.[/vc_column_text][vc_single_image image=”160929″ img_size=”large”][vc_column_text]Мужчына ў капелюшы – Магамэд Абрыні[/vc_column_text][vc_column_text]Серыя выбухаў і нападаў на мірных грамадзянаў у Парыжы адбылася ў лістападзе мінулага года. Удзельнікі нападаў адкрылі агонь па людзях у кавярнях і рэстаранах, а таксама ўзялі ў закладнікі наведнікаў канцэрту. Тады ў выніку тэрактаў загінулі 130 чалавек, раненні атрымалі яшчэ некалькі сотняў.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў