Затрыманыя ў Берасці Сяргей Пятрухін і Канстанцін Астапук да суду знаходзяцца ў ІЧУ


Удзельнікаў пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу затрыманых пасля чарговай акцыі ў цэнтры Берасця будуць судзіць першага кастрычніка. Да суда затрыманыя знаходзяцца ў ІЧУ.

Вядомы блогер Сяргей Пятрухін вёў стрым з чарговай акцыі, і быў затрыманы каля берасцейскага гарвыканкаму супрацоўнікамі АМАП і міліцыі.

Канстанціна Астапука затрымалі на скрыжаванні вуліц Гогаля і Леніна таксама пасля мерапрыемства. У РАУС мужчыне стала дрэна. Астапука на машыне хуткай дапамогі пад аховай сілавікоў даставілі ў шпіталь, а пасля аказання медычнай дапамогі адвезлі ў ІЧУ. Верагодна пратэстоўцаў затрымалі за цішоткі на якіх былі пратэстныя прынты супраць акумулятарнага заводу.

«Пятрухіна і Астапука будуць судзіць, мы напісалі заяву, каб нам паведамілі калі адбудзецца суд. Таксама супрацоўнікі ІЧУ адмаўляюцца прымаць для Сяргея Пятрухіна перадачы, мы напісалі скаргу», – распавёў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк.

Чарговая акцыя супраць акумулятарнага заводу на берасцейскай плошчы Леніна 30 верасня сабрала каля 90 чалавек. Гэтым разам акцыя пратэсту выклікала пільную ўвагу сілавікоў. Плошча была ачэпленая супрацоўнікамі міліцыі.

Hавiны
У Берасці затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна
2018.09.30 13:59

З лютага берасцейцы выходзяць на цэнтральную плошчу гораду пратэставаць супраць акумулятарнага заводу. Яго будуюць недалёка ад Берасця.

СА,«Белсат»

Стужка навінаў