Затрыманых пасля прысуду па справе прафсаюзу пасядзяць на содні


Паводле праваабаронцаў, 24 жніўня пасля абвяшчэння прысуду па справе лідараў прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка былі затрыманыя 11 асобаў.

24 жніўня 2018 г. Затрыманні каля Дома правасуддзя ў Менску.

Усе затрыманыя знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС Менску. Паводле spring96.org, у мужчын адабралі шнуркі.

Адзін з міліцыянтаў Маскоўскага РУУС паведаміў, што усіх затрыманых «афармляюць на содні» і чакаць іх сёння няма сэнсу. Імаверна ў панядзелак адбудзецца суд, піша сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

Спіс затрыманых:

  • Алесь Абрамовіч (Барысаў)
  • Вольга Нікалайчык
  • Леанід Кулакоў
  • Мая Наумава
  • Уладзімір Неўмяржыцкі
  • Павел Мрочка (Берасце)
  • Аляксандр Чмыхаў (Бабруйск)
  • Максім Вінярскі
  • Мікола Статкевіч
  • Тамара Зайцава (Калінкавічы)
  • Андрэй Хрэнкоў

24 жніўня суд Савецкага раёну Менску пакараў кіраўнікоў прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка 4 гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, прызнаўшы іх вінаватымі ў нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў